Аляксандр Лукашэнка 24 снежня прыняў рашэнне па кадравых перамен у МУС, паведамляе БелТА.
Намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі стане Аляксандр Барсукоў, які да гэтага быў проста намеснікам міністра.
Ён заняў пасаду, якую раней займаў Мікалай Мельчанка. Той стане афіцыйным прадстаўніком МУС у пасольстве Беларусі ва Украіне і па сумяшчальніцтве ў Малдове.
Намеснікам міністра стане Сяргей Хаменка, які дагэтуль узначальваў Дэпартамент аховы МУС.