Інцыдэнт здарыўся ўначы. Пасля выпіўкі і сваркі дома мужчына спагнаў злосць на сваёй машыне. Вынікам сталі шматлікія пашкоджаньні транспартнага сродку, піша Чачэрскі веснік.

Але, мабыць, гэтага было мала, каб выплюхнуць негатыў, і жыхар Чачэрска вырашыў пракаціцца. Пра выхадкі п'янага дэбашыра ў міліцыю паведаміў сведка, і неўзабаве правапарушальніка затрымалі. За такія дзеянні прадугледжаны штраф ад 50 да 100 базавых велічынь. На некалькі гадоў мужчыну прыйдзецца развітацца з вадзіцельскім пасведчаннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0