Аўтар звяртае ўвагу на сумны факт: хрысціяне па ўсім свеце сутыкаюцца з беспрэцэдэнтным узроўнем дыскрымінацыі, гвалту і ціску. Старажытныя хрысціянскія народы Блізкага Усходу апынуліся на мяжы знікнення. Хрысціяне ў краінах Афрыкі сутыкаюцца з гвалтам з боку баевікоў «Бока харам». У Пакістане ніводзін хрысціянін не застрахаваны ад ілжывых абвінавачванняў ў блюзнерстве. Індуісцкія экстрэмісты ў Індыі рэгулярна нападаюць на цэрквы. У Інданезіі радыкальныя ісламісты спрабуюць знішчыць традыцыйна мірныя адносіны паміж рознымі рэлігійнымі групамі. Найбольш трывожныя падзеі адбываюцца ў Кітаі, дзе хрысціянскае насельніцтва адчувае рэгулярны ціск. Камуністычныя кіраўнікі Кітая добра ведаюць, што хрысціяне ўзначальваюць дэмакратычныя рухі ў многіх краінах, у тым ліку ў Ганконгу.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа хоча зрабіць свабоду веравызнання цэнтральным элементам амерыканскай палітыкі ў галіне праў чалавека, піша калумніст The Wall Street Journal. Справа тут не толькі ў тым, што Трамп шукае падтрымку сярод рэлігійных выбаршчыкаў. Дзяржсакратар ЗША адзначае, што рэлігійная свабода з'яўляецца ключавой умовай працвітання і бяспекі, і менавіта яе варта зрабіць ключавым аспектам у пытаннях абароны праў чалавека. Менавіта свабода сумлення і веравызнання з'яўляецца асноўным правам, з якога выцякаюць усе астатнія.

Свабода веравызнання — гэта не толькі самае асноўнае права чалавека, піша Уолтар Расэл Мід. Абарона рэлігійнай свабоды таксама можа стаць добрай стратэгіяй для амерыканскіх праваабаронцаў. Пасля шматлікіх няўдач за апошнія дзесяцігоддзі амерыканскія праваабаронцы страцілі свой давер сярод звычайных амерыканцаў. А абарона рэлігійнай свабоды дае праваабарончай супольнасці найлепшую магчымасць вярнуць падтрымку насельніцтва, адначасова супрацьстоячы жахліваму злу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0