Два беларускія анархісты 24 снежня правялі ў Вільні акцыю супраць запуску АЭС ў Астраўцы. Перфоманс пад назвай «Беларускі Астравец — Чарнобыль XXI стагоддзя» прайшоў у старым горадзе і ля амбасады Беларусі, піша Delfi.lt

Акцыя пачалася а 15:00 ля амбасады Беларусі ў Літве на вуліцы Міндоўга. Хлопец у ахоўным радыяцыйным касцюме і з плакатам «DANGER BELARUS» шпацыраваў з аднаго канца ў другі ўздоўж цэнтральнай брамы амбасады, а яго паплечнік фатаграфаваў усё, што адбываецца. Затым маладзёны рушылі па вуліцах Вільні, раздаючы ўлёткі на англійскай мове.

Удзельнік акцыі Вячка Касінераў запэўніў літоўскіх журналістаў, што падвяргаўся неаднаразовым арыштаў, пратэстуючы супраць АЭС. Ён разглядаў будаўніцтва атамнай электрастанцыі як глабальны праект Пуціна па ўсталяванні рычага ціску на Еўропу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0