ДАІ пачынае змяняць дазволеную хуткасць на розных участках дарог. «Рэвізію дарожных знакаў» абяцаў кіраўнік ДАІ Дзмітрый Карзюк.

Чытачы «Нашай Нівы» звярнулі ўвагу на новыя знакі, якія з'явіліся на трасе Мінск — Мядзель (Р58) на выездзе са сталіцы. Адразу пасля перасячэння МКАД легкавікі могуць ехаць з хуткасцю 120 км/г (+9 км/г не караюцца штрафам).

Мяркуючы па панарамах «Яндэкса», раней тут можна было ехаць з хуткасцю 80 км/г.

Панарама за 2019 год

Панарама за 2019 год

Панарама за 2014 год

Панарама за 2014 год

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0