Чаму ў Беларусі так і не запрацавала платная паркоўка? Гэта пытанне карэспандэнт «Нашай Нівы» задаў начальніку ДАІ Дзмітрыю Карзюку.
Той прызнаў, што пакуль няма нарматыўна-прававога акта, які б дазваляў прыцягнуць да адказнасці тых, хто становіцца ў зоны платнай паркоўкі, але не плаціць за яе.
Бясплатная паркоўка каля гіпермаркета «Карона». Фота Надзеі Бужан.
Але ў будучыні ДАІ спадзяецца перакласці кантроль на выканкамы.
«Паркоўка і стварэння парковачнай прасторы — гэта пытанні мясцовай улады.
Кантроль пакуль ускладзены на ДАІ, але мы мяркуем, што будзе больш правільна стварыць нейкія падраздзяленні на ўзроўні мясцовай улады.
У Маскве стварылі Маскоўскую аўтамабільную дарожную інспекцыю, якая займаецца паркоўкамі, эвакуацыяй, грамадскім транспартам. Толькі ў такім разе запрацуе і платная паркоўка.
Вельмі важная рэч — забяспечанасць парковачнымі месцамі, на сёння яна ў Мінску трохі болей за 30%. Канечне, калі месцаў няма, складана прымусіць людзей змяніць сваё стаўленне», — мяркуе Дзмітрый Карзюк.