У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па ўсходзе з дажджом), месцамі моцны мокры снег. На дарогах галалёдзіца.
Вецер з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра цягам сутак ад мінус 2 да +4. У Мінску — ад мінус 1 да +1.