Інцыдэнт адбыўся ўчора раніцай. Пацярпелую даставілі ў рэанімацыю адной з бальніц. Яе асоба невядомая. Пры сабе ў жанчыны не было ні дакументаў, ні тэлефона, піша sb.by.

— Па факце здарэння праверку праводзіць гарадскі аддзел СК, — паведамляюць ва УСК па Гомельскай вобласці.

На выгляд жанчыне 30—35 гадоў, хударлявага целаскладу, вышэй за сярэдні рост (165—170 см).

Следчыя просяць у грамадзян дапамагчы з вызначэннем асобы пацярпелай і ўдакладненні абставін здарэння. Кантактны тэлефон: 8 (0232) 59-57-77.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0