Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У наступныя тры дні злёгку пахаладае, насыпле снегу. У суботу і нядзелю ўдзень наогул чакаецца да мінус 5. Уначы да мінус 11.

А 30 снежня, у панядзелак, надвор'е зноў пачне мяняцца.

На большай частцы тэрыторыі чакаецца кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, днём з дажджом). У асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу 1-7 градусаў марозу, пры праясненнях - мінус 8-10. Днём будзе ад -2 да +4.

У аўторак, 31 снежня, будзе адчувацца ўплыў няўстойлівых паветраных мас, што паступаюць з Балтыйскага мора. Часам будуць выпадаць ападкі (мокры снег, дождж). Будзе галалёдзіца.

Уначы ад мінус 3 да +2, удзень - ад -1 да +5, піша БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0