Уначы 22 снежня работнікі аднаго са сталічных начных клубаў выклікалі міліцыю. Першым нарадам прыехалі байцы групы затрымання Ленінскага аддзела Дэпартамента аховы, паведамляе прэс-служба МУС.
Прычынай выкліку праваахоўнікаў была бойка. Госці адпачывалі ва ўстанове, адзін з мужчын захацеў пазнаёміцца з дзяўчатамі за суседнім столікам. Другі быў катэгарычна супраць знаёмства і разбіў келіх аб галаву апанента.
Супрацоўнікі аховы затрымалі завадатара бойкі. У дачыненні да 38-гадовага мінчука распачата крымінальная справа.