Osawatomie Volunteer Fire Department
Супрацоўнік амерыканскай паштовай службы з амерыканскага горада Асаватомі, штат Канзас, выратаваў калядныя пасылкі з палаючага грузавіка.
У нядзелю, 22 снежня, паштальён, чыё імя невядома, развозіў пасылкі на грузавіку. У нейкі момант ён адчуў пах і ўбачыў, што з рухавіка ідзе дым.
Амерыканец зразумеў, што не зможа самастойна патушыць пажар, і вырашыў выратаваць груз. Ён хутка выцягнуў пасылкі з ахопленага полымем грузавіка і склаў іх на зямлю так, каб яны не пацярпелі ад агню.
0
0
0
0
0
0