Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Прэзідэнт Ірака Бархам Салех падаў у адстаўку. Пра гэта паведаміў тэлеканал Al Arabiya.

Прашэнне аб спыненні паўнамоцтваў ён падаў у парламент. У дакуменце гаворыцца, што Салех хоча сысці з-за працяглых пратэстаў у краіне. «Палітычная і парламенцкая дзейнасць павінны адказваць вышэйшым інтарэсам народа», - напісаў ён. Салех адзначыў, што яго рашэнне таксама прадыктавана няздольнасцю дамовіцца аб кандыдатуры новага прэм'ер-міністра.

Дэманстрацыі ў Іраку працягваюцца з кастрычніка. Людзі дамагаюцца роспуску парламента — Рады прадстаўнікоў Ірака — і правядзення новых выбараў. Аднак заканадаўцы адпрэчвалі магчымасць роспуску да прыняцця новага закона.

Прэм'ер-міністр Абдул Махдзі раней ужо абяцаў працаўладкаванне ўсім, у каго ёсць адукацыя. Ён таксама абавязаўся гарантаваць квоту ў 50 працэнтаў працоўных месцаў для мясцовага насельніцтва ў замежных кампаніях, якія працуюць па дзяржаўных кантрактах.

Салех займаў прэзідэнцкую пасаду з кастрычніка 2018 года, да гэтага ён узначальваў урад Ірака. У яго абавязкі ўваходзіла ратыфікацыя дагавораў і законаў, памілаванне зняволеных і камандаванне ўзброенымі сіламі краіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0