Мінчук спрабаваў скрасці з крамы каўбасу да навагодняга стала, паведамляе міліцыя.

22 снежня сілавікі атрымалі сігнал аб спрацоўванні трывожнай сігналізацыі ў краме на вуліцы Прытыцкага. Нарад затрымаў 41-гадовага мінчука, якога ахоўнікі крамы падазравалі ў крадзяжы.

Падчас надгляду ў сумцы ў мужчыны знайшлі 16 батонаў каўбасы. Іх ён пранёс міма кас. У кішэні быў ключ ад камеры захоўвання крамы. У ячэйцы міліцыянеры выявілі 11 банак і два пакеты кавы. Запісы з камер відэаназірання паказалі, што каву мужчына вынес з гандлёвай залы першай партыяй, а затым вярнуўся за каўбасой.

Увесь скрадзены тавар ацанілі ў 370 рублёў. Затрыманы растлумачыў, што пражывае побач і такім спосабам спрабаваў зрабіць сабе падарунак да навагодніх святаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0