Пераможцам у намінацыі «Найлепшы футбаліст Беларусі» стаў паўабаронца БАТЭ Ігар Стасевіч. Гэта стала вядома на цырымоніі «Зорны мяч».

Стасевіч стаў найлепшым гульцом Беларусі другі раз запар і трэці ў кар'еры.

У папярэднія гады ў намінацыі «Найлепшы футбаліст Беларусі» перамагалі 22 футбалісты, а найбольш тытулаваным з'яўляецца Аляксандр Глеб, ён 6 разоў станавіўся топ-гульцом краіны.

Заваяваўшы гэта званне, Стасевіч даганяе Сяргея Алейнікава, што таксама тройчы прызнаваўся найлепшым у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?