Міністр абароны Андрэй Раўкоў павіншаваў выхаванцаў дзіцячага дома ў Андрэеўшчына (Аршанскі раён). У гэтым годзе падарункам сталі робаты — канструктары і фізіятэрапеўтычны кабінет, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Па шматгадовай традыцыі Андрэй Раўкоў напярэдадні святаў прыехаў на навагодні агеньчык, які падрыхтавалі дзеці.

«Я хачу вам сказаць дзякуй за тое, чаго вы дасягнулі ў мінулым годзе. Вы займаецеся міні-футболам, ваша зборная грыміць на ўсю краіну. Але наступны год павінен быць чэмпіёнскім!

Паверце, што ўсе перамогі, нават невялікія, вельмі важныя.

Мы стараемся зрабіць усё, каб ваша жыццё было больш радаснай. Я хачу пажадаць вам здароўя. Каб фізіятэрапеўтычны кабінет, які мы падарылі, быў патрэбны вам толькі для прафілактыкі!» — пажадаў дзецям кіраўнік ваеннага ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0