У міліцыю звярнулася 39-гадовая мінчанка, яна расказала, што з яе кватэры знікла буйная сума грошай. Адсутнасць 16000 даляраў ЗША, 8890 еўра і 600 швейцарскіх франкаў мінчанка выявіла, калі збіралася зрабіць першы ўзнос на куплю кватэры, паведамляе прэс-служба МУС.
Праваахоўнікі хутка высветлілі, што мае дачыненне да крадзяжу 22-гадовая пляменніца.
Аператыўнікам дзяўчына распавяла, што ў пачатку года пачула размову маці і цёткі, з якой зразумела, што ў цёткі ёсць буйная сума грошай, якую тая планавала патраціць на куплю кватэры.
Выкраўшы адзін з камплектаў ключоў ад кватэры, дзяўчына дачакалася моманту, калі дома нікога не будзе, зайшла ў кватэру і выкрала 3800 рублёў. Пасля крала на працягу 10 месяцаў, перыядычна выносячы з кватэры грошы.
Скрадзенае патраціла на асабістыя патрэбы: набыццё дарагой тэхнікі і паездкі за мяжу.