Актывіст Legalize Belarus і «Моладзевага блоку», экс-кандыдат у дэпутаты Стас Шашок быў затрыманы вечарам 26 снежня ў пад'ездзе дома.

Ноч ён правёў ў ЦІП на вул. Акрэсціна. Сёння ж адбыўся суд. Стаса абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 20 снежня. Суддзя Маскоўскага раёна Таццяна Мотыль асудзіла хлопца па арт. 23.34 КаАП на 15 сутак, паведамляе spring96.org.

Раней суткі за ўдзел у акцыях атрымалі Павел Севярынец (15), Леанід Кулакоў (10), Алена Талстая (5).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0