Ноччу 27 снежня ў Лідзе жанчына ехала ў радзільню, але нарадзіла па дарозе. Кіроўца таксі прыняў роды проста ў аўтамабілі, паведамляе Telegram—канал «ЧП Беларусь».

Дзяўчына ехала ў радзільню, але па дарозе трэба было адвезці да бацькоў яе дачку. Не даехаўшы літаральна некалькіх метраў да бацькоўскага дома, у жанчыны пачаліся роды.

Кіроўца не разгубіўся і, як мог, прыняў роды, ухутаў дзяўчынку, якая з’явілася на свет, у сваю кофту і выклікаў хуткую дапамогу. Хуткая прыбыла, абрэзала пупавіну і павезла маці і немаўля ў радзільню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0