Учора, 26 снежня, у рэдакцыю бабруйскага «Камерцыйнага кур'ера» звярнулася жанчына, дзеці якой наведваюць адзін з дзіцячых садкоў горада. Яна паведаміла, што дзіця з гэтага дзіцячага садка памерла ў бальніцы. Па словах жанчыны, прычынай смерці стала небяспечнае віруснае захворванне, і гэта вельмі трывожыць бацькоў.

Сёння, 27 снежня, у гарвыканкам запрасілі журналістаў для тлумачэнняў. Сустрэча адбылася з удзелам прадстаўнікоў устаноў аховы здароўя Бабруйска. На ёй быў пацверджаны факт смерці дзіцяці. Медыкі паведамілі таксама, што ў дзіцячым садзе цяпер праводзіцца неабходны комплекс эпідэміялагічных мерапрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0