Прах 43-гадовага ўраджэнца Баранавіч Андрэя Жука, які служыў у французскім Замежным легіёне і загінуў у канцы лістапада падчас ваеннай аперацыі ў Афрыцы, пахаваюць 28 снежня на могілках Русіно, піша Intex-press.

Андрэй Жук загінуў у Афрыцы, пасмяротна ўдастоены найвышэйшай узнагароды Францыі. Фота: Міністэрства абароны Францыі.

Андрэй Жук загінуў у Афрыцы, пасмяротна ўдастоены найвышэйшай узнагароды Францыі. Фота: Міністэрства абароны Францыі.

43-гадовы Андрэй Жук нарадзіўся і вырас у Баранавічах, але апошнія 11 гадоў служыў у французскім Замежным легіёне. У канцы лістапада гэтага года ў Малі сутыкнуліся два ваенныя верталёты, у адным з якіх ляцеў і Андрэй Жук. Усе 13 вайскоўцаў загінулі, яны пасмяротна сталі Героямі Францыі.

Цела Андрэя Жука крэміравалі. Яго бацькі амаль месяц чакалі, калі прах іх сына даставяць на радзіму, каб развітацца з ім і пахаваць.

27 снежня урну з прахам Андрэя Жука даставілі ў Баранавічы, паведаміла Intex-press Зоя Пятроўна, маці загінулага. Цырымонія развітання пройдзе ў вузкім сямейным коле. Пахаваюць Андрэя Жука днём 28 снежня на могілках Русіно.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0