Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі не хоча быць карным органам. Пра гэта заявіў сёння міністр унутраных спраў Юрый Караеў, перадае БелТА.

«Гаворка ідзе пра тое, каб мы былі не карным органам, а працавалі на грамадзян. Мы ж створаны для іх. У асноўным органы ўнутраных спраў працуюць на папярэджанне: гутарка, добрае слова — наша зброя», — сказаў Юрый Караеў.

«Існавала меркаванне, што калі людзей караць, то яны будуць баяцца. Трэба ад гэтага сыходзіць. Я супрацоўнікаў вучу так: пасля кожнай сустрэчы з вамі грамадзянін павінен азірнуцца, перахрысціць вас і вашым маме і тату здароўя пажадаць за тое, што яны такіх добрых сыноў выхавалі», — дадаў Юрый Караеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0