Крамы Duty free на ўездзе ў Беларусь адкрыюць у пунктах пропуску «Катлоўка» (на мяжы з Літвой), «Новая Рудня» і «Макраны» (з Украінай), «Казловічы» (з Польшчай).
Яны будуць размешчаны да зоны мытнага кантролю. Такім чынам, на тавары, набытыя ў такой краме, таксама будуць распаўсюджвацца нормы ўвозу тавараў фізічнымі асобамі для асабістага карыстання.
У магазіне бяспошліннага гандлю нельга набыць звыш 3 л алкаголю і 200 штук цыгарэт, — тлумачыць ДМК у сваім телеграм-канале.





