Radio Dalsan / Twitter
У самалійскай сталіцы Магадзіша адбыўся выбух замініраванага аўтамабіля, загінулі 90 чалавек. Пра гэта паведаміў член самалійскага парламента Абдзірызак Махамед у сваім твітары.
Па словах Махамеда, сярод загінулых 17 паліцэйскіх, 73 грамадзянскія і чатыры замежнікі.
Пакуль ніводная групоўка з дзеючых у рэгіёне не ўзяла на сябе адказнасць за выбух. У Самалі базуецца радыкальная ісламісцкая групоўка «Аш-Шабаб», цесна звязаная з «Аль-Каідай». Групоўка змагаецца з цэнтральным урадам Самалі і перашкаджае гуманітарнай дзейнасці ААН.





