Аварыя адбылася сёння, 28 снежня, каля 9:00 на 186 км аўтадарогі М-8 «Віцебск — Гомель — мяжа Украіны» паблізу вёскі Святачоўка, паведамляе прэс-служба МУС.

Вадзіцель Chevrolet не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з Opel.

У выніку аварыі 48-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці, які знаходзіўся ў Chevrolet, загінуў на месцы здарэння. Другога ўдзельніка ДТЗ з гэтай машыны, а таксама кіроўцу і пасажыраў Opel аглядаюць медыкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?