Пасажырскі самалёт «Уральскіх авіяліній» рыхтуецца здзейсніць аварыйную пасадку ў аэрапорце Кальцова ў Екацярынбурзе. На борце знаходзяцца 150 чалавек, паведамляе E1.RU са спасылкай на крыніцу.

Самалёт раней вылецеў з Екацярынбурга ў Сімферопаль, пасля чаго пачаў кружыць над горадам Сысерць. Паводле інфармацыі крыніцы выдання, пілот вырашыў выпрацаваць паліва, каб вярнуцца ў аэрапорт вылету.

Экіпаж самалёта вырашыў вярнуцца ў Екацярынбург пасля таго, як спрацаваў датчык тэхнічнай няспраўнасці.

У аэрапорце дзяжураць брыгады хуткай дапамогі.

Абноўлена: лайнер прызямліўся

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?