Сёння ў Дзяржынскім раёне каля 16 гадзін на 22-км аўтадарозе Р1 адбылося ДТЗ, паведамляе прэс-служба МУС

У крайняй левай паласе з-за невыканання дыстанцыі сутыкнуліся Ford і Dodge. Ніхто не пацярпеў, машыны атрымалі механічныя пашкоджанні. Кіроўцы выставілі аварыйны знак і сталі чакаць прыбыцця ДАІ.

Да 25-гадовага кіроўцы Ford прыехаў яго 47-гадовы бацька і сеў на задняе сядзенне. У гэты час кіроўца фуры Volvo, абганяючы аўтобус, з-за змяркання і непагадзі не заўважыў аўто і ўрэзаўся ў Ford.

У выніку аварыі бацька кіроўцы Ford загінуў на месцы, сам кіроўца і яго маці з рознымі траўмамі дастаўлены ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0