Фота: Gage Skidmore, flickr.com

Фота: Gage Skidmore, flickr.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваім Twitter-акаўнце заявіў пра гатоўнасць атакаваць 52 іранскія аб'екты ў выпадку ўдараў Тэгерана супраць амерыканцаў.

«Няхай гэта паслужыць папярэджаннем. Калі Іран нанясе ўдар па амерыканцах або амерыканскіх аб'ектах, мы ўжо нацэлены на 52 іранскія аб'екты (якія прадстаўляюць 52 амерыканскіх закладнікаў, захопленых Іранам шмат гадоў таму)», — напісаў Трамп.

Ён удакладніў, што некаторыя з аб'ектаў, на якія нацэліліся Штаты, — важныя для Ірана і іранскай культуры. Удары па іх, па словах кіраўніка Белага дома, будуць нанесеныя «вельмі хутка і вельмі моцна».

3 студзеня ЗША нанеслі ракетны ўдар па аэрапорце Багдада. Падчас нападу загінуў генерал элітнага іранскага спецпадраздзялення «Аль-Кудс» Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Касем Сулеймані. Яго ліквідацыю ў Пентагоне назвалі самаабаронай. Пастаянны прадстаўнік Ірана пры ААН параўнаў гэтае забойства з абвяшчэннем вайны і паабяцаў ЗША суровую помсту.

4 студзеня над мячэццю Джамкаран у іранскім святым горадзе шыітаў Кум узнялі чырвоны сцяг помсты. Ён азначае жаданне адпомсціць за забойства Сулеймані і іншых загінулых падчас амерыканскага ўдару. Сцяг уздымалі пад спеў вернікаў, у якім яны звярталіся да Алаха.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0