На двух дзясятках участкаў беларускіх дарог павысяць дазволеную хуткасць руху. ДАІ апублікавала іх спіс, а «Наша Ніва» сістэматызавала дадзеныя.

Участкі дарог

1) На 16 кіламетрах трасы Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач ад выезда са сталіцы. Было 100 км/г, стане 120 км/г.

2) На 11 кіламетрах трасы Р58 Мінск — Мядзел (ад 8 да 19 км). Было 100 км/г, стане 120 км/г.

3) На 7 кіламетрах трасы Р80 Слабада — Паперня. Было 100 км/г, стане 120 км/г.

4) На 16 кіламетрах МКАД (каля Ждановічаў і каля Уручча). Будзе 100 км/г у трэцяй паласе.

5) На 3 кіламетрах трасы Р20 Віцебск — Латвія (каля Шуміліна). Было 50 км/г, стане 60 км/г.

Кропкі дарог

1) На двух кропках М6 Мінск — Гродна (каля Скідаля) павысяць хуткасць з 80 км/г да 100 км/г.

2) На трох кропках трасы М8 Гомель — Віцебск (каля Оршы і каля Гомеля) абмежаванне хуткасці да 40 км/г зменяць на 60 км/г.

3) На трасе М5 Мінск — Гомель змены закрануць чатыры кропкі. Каля Жлобіна і Буда-Кашалёва можна будзе ехаць не 80 км/г, а 100 км/г. А ў іншых пунктах каля Жлобіна і Гомеля — не 100 км/г, а 120 км/г.

4) На трасе М3 Мінск — Віцебск (каля Лепеля) ўздымуць хуткасць з 40 км/г да 60 км/г.

5) Нарэшце, перанастрояць камеры хуткасці і на трасе М1 Брэст — Орша. У кропцы пад Оршай можна было ехаць 90 км/г у бок Масквы і 70 км/г у бок Брэста. А стане можна ў два бакі 90 км/г.

А на самой мяжы з Расіяй уздымуць хуткасць з 60 км/г да 70 км/г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0