Учора ў фінале моладзевага чэмпіянату свету па хакеі Канада перамагла Расію з лікам 4:3. Беларусы маглі назіраць за цікавым фіналам на «Беларусь-5».

А вось некаторым расійскім заўзятарам не пашанцавала. Матч трансляваў Першы канал (там быў нармальны жывы эфір),

а вось спартовы «Матч ТВ» паказаў фінал 2011 года, які Расія выйграла. І ў сацсетках усе сталі бурна радавацца гэтай перамозе. Тыя ж, хто ведае праўду, жартуюць, што з такім поспехам можна паказваць, напрыклад, пра даляр па 30 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0