З Новага года мінімальны заробак у Літве павялічыўся да 607 еўра, паведамляе Delfi.
У мінулым годзе мінімалка ў Літве складала 555 еўра.
У трохбаковым нацыянальным пагадненні між урадам, працадаўцамі і прафсаюзамі сказана, што мінімальны заробак не можа быць меншы за 45 % ад сярэдняга і большы за 50 % ад сярэдняга. Мінімальную зарплату ў Літве, па законе, могуць плаціць толькі за некваліфікаваную працу.
607 еўра — гэта прыкладна 1430 беларускіх рублёў. У Беларусі мінімалка з 1 студзеня складае 375 рублёў, а сярэдні заробак — 1113 рублёў.
Так што літоўскі мінімальны заробак абганяе не толькі беларускую мінімалку ў 3,8 разу, але наш сярэдні заробак. Літоўскі прыбіральшчык зарабляе больш, чым беларускі дацэнт.