Фота: Gage Skidmore, flickr.com

Фота: Gage Skidmore, flickr.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што амерыканскія войскі не пакінуць Ірак да таго часу, пакуль Багдад не заплаціць за будаўніцтва авіябазы, на якую былі выдаткаваныя мільярды даляраў амерыканскіх сродкаў, піша Reuters.

«Мы не сыдзем, пакуль яны не заплацяць нам за гэта», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Трамп таксама паабяцаў, што калі Ірак будзе патрабаваць вываду войскаў «у непрыязнай манеры», ЗША накладуць на Багдад санкцыі.

«Мы накладзем на іх такія санкцыі, якіх яны ніколі не бачылі. Санкцыі супраць Ірана ў параўнанні з імі пададуцца банальнымі», — сказаў Трамп.

Раней 5 студзеня парламент Ірака запатрабаваў вываду амерыканскіх войскаў з краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0