Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл павіншаваў праваслаўных хрысціян са святам Раства. У калядным пасланні прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы заклікаў вернікаў адмовіцца ад камфорту як найвышэйшай каштоўнасці.
«Гасподзь нараджаецца не ў царскіх харомах, а ва ўбогай пячоры, у вялікай галечы. Здавалася б, што можа быць горш за вярцеп і яслі для жывёлы? Але ёсць такое месца — гэта выпаленая грахом пустыня сэрца чалавека, які аддаліўся ад Бога, спустошаны, зняволены страсцямі», - гаворыцца ў пасланні.
Патрыярх Кірыл таксама заклікаў людзей не станавіцца падобным да Ірада сваімі справамі, ставячы на першае месца ўласны дабрабыт і камфорт. Кіраўнік РПЦ прапанаваў адкінуць «цяжар страсцей» і замест гэтага памаліцца аб умацаванні адзінства праваслаўя і «памнажэнні любові».