Жонка расійскага форварда «Сэнт-Луіса» Уладзіміра Тарасенкі Яна распавяла, як яе муж паглядзеў фінал моладзевага чэмпіянату свету на «Матч ТБ», піша Прэсбол.
«Сябры, мой муж глядзеў хвілін 10 хакей па «Матч ТБ» без гуку, гуляючы з дзецьмі, пакуль не ўбачыў сябе на полі. Так што вы не самотныя», - напісала Яна ў інстаграме.
У Расіі прамую трансляцыю фіналу турніру ў Чэхіі, у якім расіяне саступілі канадцам (3:4), паказваў «Першы канал». Адначасова «Матч ТБ» трансляваў запіс вырашальнага паядынку МЧС-2011, у якім мацнейшымі былі расіяне з Тарасенкам у складзе.
У Расіі спартовы канал замест фіналу моладзевага чэмпіянату свету — 2020 паказаў фінал МЧС-2011. А там Расія феерычна выйграла
0
0
0
0
0
0