Следчыя працуюць на месцы пажару, у выніку якога загінулі два чалавекі, паведамляе СК.

Сёння ў 7.15 паступіла паведамленне ад жыхароў в. Бервянцы Ашмянскага раёна аб узгаранні суседняга жылога дома. У выніку пажару загінулі 80-гадовы бацька і яго 48-гадовы сын. Агнём знішчаны дах дома, пашкоджана маёмасць.

Імаверна, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Раней 48-гадовы мужчына неаднаразова курыў у ложку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0