Музыка і этнограф Сяргей Доўгушаў і Віялета Нікіцік летась зладзілі вяселле-фэст у народных традыцыях. Фота Андрэя Землякова.
Арганізатар спеўных сходаў Сяргей Доўгушаў зарэгістраваў культурніцкую ўстанову «Традыцыя». Па яго словах, цяпер супольнасць, якая аб’ядноўвае аматараў традыцыйнай беларускай музыкі, атрымала афіцыйны статус, перадае «Свабода».
«Наперадзе шмат планаў і розных праектаў, звязаных з развіццём і папулярызацыяй нашай традыцыйнай культуры. І самае важнае — адукацыйныя праграмы, асабліва для дзяцей», — адзначыў Сяргей Доўгушаў.
9 студзеня каманда Доўгушава запрашае ў мінскую кавярню «Грай» на музычна-застольную вечарыну «Жаніцьба Цярэшкі».