Будынак ААН. Фота: jensjunge / pixabay.com

Будынак ААН. Фота: jensjunge / pixabay.com

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заявіў, што геапалітычная напружанасць у свеце дасягнула максімальнага ўзроўню ў XXI стагоддзі. Яго словы прыводзіць ТАСС.

Ён дадаў, што нестабільнасьць у свеце ўзрастае. На яго думку, «нават ядзернае раззбраенне ўжо не можа ўспрымацца як тое, што само сабой разумеецца».

Генеральны сакратар ААН заклікаў сусветных лідэараў аднавіць дыялог і праяўляць максімальную стрыманасць. «Давайце не забываць, якія жудасныя пакуты нясе людзям вайна. Наш агульны абавязак — прадухіліць іх», — сказаў на заканчэнне Гутэрыш.

Падчас нападу 3 студзеня загінуў іранскі генерал Касем Сулеймані. Яго ліквідацыю ў Пентагоне назвалі самаабаронай. 5 студзеня Іран паведаміў аб выхадзе з атамнай здзелкі, а Ірак абвясціў аб рашэнні вывесці ўсе замежныя войскі са сваёй тэрыторыі. Трамп прыгразіў ў адказ ўдарамі па 52 аб'ектах на тэрыторыі Ірана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0