25 снежня Раство святкавалі каталікі і пратэстанты, частка праваслаўных цэркваў. А 7 студзеня святкуюць праваслаўныя Беларускай, Рускай і Украінскай праваслаўных цэркваў, сербы, грузіны, украінскія грэка-католікі.
На Раство ўспамінаецца, што мы вартага зрабілі за мінулы год, што добрага сказалі і куды прыйшлі.
Памолімся ж у гэтае Раство за ўсё, што сэрцу дарагое: за блізкіх, за мір, за свабоду.
З Раством, дарагія чытачы!