Мультфільм «Халоднае сэрца 2», зняты кампаніяй Disney, стаў самым касавым анімацыйным фільмам у гісторыі. Пра гэта паведамляе партал Вox Office Mojo.

Агульныя касавыя зборы мультфільма, які выйшаў у пракат у лістападзе 2019 года, склалі $ 1,325 млрд. Удакладняецца, што папярэднімі рэкардсменамі па касавых зборах сярод мультфільмаў былі «Суперсямейка 2» ($ 1,243 млрд) і першая частка «Халоднага сэрца» ($ 1,281 млрд).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0