9 студзеня ў Мінску і іншых гарадах краіны працягваюцца суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці, якія прайшлі 7, 8, 20 і 21 снежня. На сёння запланавана больш за 30 судоў па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах), піша spring96.org

Некаторыя суды ўжо адбыліся. Пакуль даюць салідныя штрафы. Так мастак Аляксей Марачкін аштрафаваны на 810 рублёў, кіраўнік БСДП Ігар Барысаў на 405 рублёў.

Наталля Ладуцька атрымала 675 рублёў, Барыс Дуброўскі — 540 рублёў, 

Максім Урбановіч атрымаў двойчы па 1350 рублёў штрафу. На столькі ж аштрафаваны Андрэй Хранкоў, Алена Янушкоўская двойчы на 810 рублёў, Аляксей Сюдак, Юрый Татур — 810 рублёў. Старшыня АГП Мікалай Казлоў — 1350 рублёў.

Сёння пройдуць суды над Уладзімірам Някляевым, Лявонам Баршчэўскім, Вячаславам Сіўчыкам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0