На суд прыйшлі Алесь Бяляцкі, Уладзімір Сіўчыкаў, Валянціна Аксак, Уладзімір Арлоў

На суд прыйшлі Алесь Бяляцкі, Уладзімір Сіўчыкаў, Валянціна Аксак, Уладзімір Арлоў

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбыўся разгляд справы палітыка Лявона Баршчэўскага. Яго меліся судзіць па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыяваным мерапрыемстве — адной з акцый супраць г.зв. «паглыбленай інтэграцыі»).

Вяла працэс Таццяна Акавітая. Падтрымаць знакамітага выкладчыка і філолага прыйшло шмат людзей. Прычым суд знаходзіцца ў былым памяшканні Коласаўскага ліцэя, у якім сп. Баршчэўскі выкладае дзясяткі гадоў. 

Спадар Лявон спачатку хадайнічаў аб вядзенні працэсу на беларускай мове. Хадайніцтва было задаволена. Таксама ён абурыўся, што ў пратаколе пазначана, што ў яго сярэдняя адукацыя, а не вышэйшая, як ёсць насамрэч. 

У выніку справу адправілі на дапрацоўку.

Сёння таксама пройдуць працэсы над Уладзімірам Някляевым, Пятром Садоўскім, Паўлам Севярынцам — усяго каля 20 судоў. Большасці пакуль даюць вялікія штрафы. 

Марачкіну — 810 рублёў, Мікалаю Казлову — 1 350 рублёў: працягваюцца суды над удзельнікамі акцый супраць інтэграцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?