У Мінску, Пінску і Віцебску прайшлі чарговыя суды над удзельнікамі акцый супраць інтэграцыі з Расеяй. Як палічыў Tut.by са спасылкай на пазбаўленай рэгістрацыі праваабарончы цэнтр «Вясна», агульная сума штрафаў склала 34 533 рублі.
Усяго 9 студзеня аштрафавалі 35 удзельнікаў акцый. Штрафы ва ўсіх розныя: 20, 30, 50 і 60 базавых велічынь (ад 540 рублёў да 1620 рублёў).
Улічваючы штрафы тых, каго асудзілі раней, агульная сума штрафаў на сёння складае больш за 55,5 тысячы рублёў.