Капіталізацыя Tesla упершыню перавысіла кошт двух найбуйнейшых аўтавытворцаў ЗША — Ford і General Motors — разам узятых. Па выніках таргоў 8 студзеня кошт папер Tesla на біржы NASDAQ паднялася амаль на 5% (з пачатку года на 17,6%), у выніку яе капіталізацыя склала $88,7 млрд, тады як кошт GM складаў каля $50 млрд, а Ford — $37 млрд, паведамляе Reuters.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0