Шасціразовы чэмпіён свету «Формулы-1» брытанец Льюіс Хэмілтан падтрымаў барацьбу з ляснымі пажарамі ў Аўстраліі. Пра гэта ён паведаміў у сваім інстаграме.

Па словах спартсмена, ён перавёў розным арганізацыям, якія змагаюцца з аўстралійскімі пажарамі, $ 500 тыc. У іх ліку арганізацыі WIRES (Wildlife Rescue — абарона дзікай прыроды), аўстралійскаму аддзяленню Сусветнага фонду дзікай прыроды і пажарныя службы.

«У мяне разрываецца сэрца ад таго, што адбываецца ў Аўстраліі. Лясныя пажары нанеслі гіганцкую шкоду людзям і жывёлам. Калі ў вас ёсць магчымасць, заклікаю вас узяць мой прыклад і ахвяраваць свае сродкі на барацьбу са стыхіяй», — напісаў Хэмілтан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0