8 студзеня ў Калінкавічах міліцыянеры затрымалі 38-гадовага вадзіцеля хуткай дапамогі. У машыне мужчыны знайшлі пакецік з белым рэчывам вагой 0,3 грама, паведамляюць «Калінкавіцкія навіны».
Парашок — гэта асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва амфетамін (фенамін). Завялі крымінальную справу.