Прадстаўнікі дзяржаўных СМІ атрымалі падзяку Аляксандра Лукашэнкі «за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі», паведамляе БелТА.
Падзяку атрымалі намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце БелТА Сяргей Адзярыха, аглядальнік палітычнай дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання СТБ Юлія Бяшанова, вядучы дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання АНТ Вольга Курышка.
Атрымалі падзяку таксама намесніца дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання першага канала радыё Надзея Лысенка, аглядальнік «Советской Белоруссии» Андрэй Мукавозчык, рэдактар аддзела рэдакцыі газеты «Звязда» Вольга Мядзведзева і карэспандэнт АТН Алена Насачова.