ЗША ўводзяць супраць Ірана сектаральныя санкцыі, якія будуць закранаць здабываючы сектар эканомікі, будаўніцтва, вытворчасць металу і тэкстылю. Пра гэта заявіў кіраўнік Мінфіна ЗША Стывен Мнучын.

Па словах Мнучына, санкцыі ўводзяцца ў якасці адказу на ракетны ўдар Ірана па амерыканскіх базах і сілах саюзнікаў. Акрамя санкцый супраць асобных сектараў эканомікі, будуць уведзены таксама індывідуальныя санкцыі. Пад санкцыі павінны трапіць 17 кампаній, якія займаюцца вытворчасцю і экспартам металу з Ірана, судны, якія перавозяць грузы з Ісламскай рэспублікі і іранскія чыноўнікі, якія маюць дачыненне да нападаў і парушэння праў чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0