Дамоўленасці Масквы і Мінска па пастаўках нафты — гэта прыватныя кантракты кампаній, і ўрад да іх дачынення не мае, заявіў расійскі віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, перадае ТАСС.

Ён адзначыў, што нафтавая галіна ў Расіі функцыянуе на рынкавых умовах, пры якіх рэгуляванне цэн на нафту звонку не ажыццяўляецца. Па словах Козака, надбаўка, якую беларускі бок прапануе адмяніць, «запатрабуе радыкальнай перабудовы прынцыпаў» работы расійскай нафтавай галіны. Ён растлумачыў, што калі кампаніі дамовяцца пастаўляць нафту «па нейкай іншай цане», урад будзе вітаць гэта, аднак калі не дамовяцца — Кабмін умешвацца не можа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0