«Наша Ніва» звязалася з Вікторыяй. Дзяўчына расказала, што той допіс быў яе асабістай ініцыятывай.

«Пасля таго, як з’явіліся першыя артыкулы пра рэстаран, вельмі шмат людзей сталі пісаць мне зняважлівымі паведамленні. Пра тое, што я галоўная забойца качак, што праз мяне пацярпела папуляцыя птушак у Беларусі, што я сваімі рукамі пабудавала рэстаран на касцях…

Але 95% тых, хто адказвае мне «гары ў пекле», ядуць мяса, рыбу. Не памятаю, каб усе каментатары раптоўна сталі веганамі і абаронцамі жывёл. Яны ўсе носяць скураное адзенне. Атрымліваецца, гэта крывадушнасць. Вы ж ясцё бургеры, курыныя крыльцы і не задумваецеся, як гэта жывёла памірала ў скатабойнях», — каментуе Вікторыя.

Вікторыя Мароз, фота Relax.by

Вікторыя Мароз, фота Relax.by

У тым, што рэстаран з’явіўся на месцы птушынага заказніка, піяршчыца не бачыць вялікай бяды.

«Гэта не прыродны вадаём, а штучна створаны ў 1980-я гады. Так, там былі птушкі, але яны там і засталіся.

Толькі адна прыбярэжная зона стала больш камфортная для падыходу да вады», — кажа яна.

І абураецца: якое хэйтэры маюць права нападаць на яе?

«Вы паўнавартасны абаронца прыроды? Упэўнена, што 95% не з’яўляюцца такімі. Ніводзін не прыйшоў з плакатам! Мы не бачым ніводнага чалавека каля рэстарана, які стаў бы на абарону жывёл. Вельмі смелыя ў нас толькі ў каментарах», — парыруе Вікторыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?