Беларускаму народу пад сілу пераадолець усе цяжкасці. Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на прыёме ад імя кіраўніка Беларусі напярэдадні старога Новага года, піша БелТА.

«Галоўнае — не змяншаць хуткасць і ня адхіляцца ад абранага намі шляху, — сказаў ён. — Нас шмат, але Беларусь у нас адна. І гэтая простая ісціна ляжыць у аснове дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці краіны».

«Сёння мы параўноўваем свет вакол нас з акіянам, які бясконца ў апошні час штарміць. Беларусь у ім хоць і не самы вялікі, можа быць, і невялікі, але даволі моцны карабель, які мы павінны захаваць», — адзначыў ён.

Яшчэ літаральна ўчора беларусы падводзілі вынікі мінулага года, а сёння ўжо 2020-ы пачынае разбег, апускаючы ў вір падзей, спраў, фактаў і меркаванняў. «Ён будзе па-свойму асаблівым і стане такім, абсалютна такім, якім мы яго з вамі зробім. Трэба толькі, як і раней, шанаваць і берагчы тое, што маем, захоўваць і развіваць лепшае, распрацоўваць і ствараць самае перадавое. У адваротным выпадку адстанем. А згуртаванасць, наша любоў да Радзімы шматкроць прымножаць нашы сілы для новых дасягненняў», - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0