Мужчынская зборная Беларусі па біятлоне фінішавала на пятым месцы ў эстафеце на этапе Кубка свету ў нямецкім Аберхофе. У тройку прызёраў трапілі Нарвегія, Францыя і Германія.

Склад зборнай Беларусі — Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў і Мікіта Лобастаў.

Пятае месца ў эстафеце — найлепшы з 2009 года. Тады зборная Беларусі паказала такі самы вынік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0